Вяртацца на галоўную

Выстава ў Лукішскай турме.

14 чэрвеня 2021 года ў Лукішскай турме адбылося адкрыццё выставы плакатных работ Уладзіміра Цэслера.

Уладзімір Цэслер — адзін з самых вядомых сучасных мастакоў і дызайнераў Беларусі. Вядомы сваімі працамі ў галіне плаката, рэкламы, жывапісу, графікі, скульптуры, аб'ектаў прамысловага і паліграфічнага дызайну, book-art і body-art.
Сумесныя работы Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчэнкі захоўваюцца ў лепшых музеях плаката Латвіі, Швейцарыі, Германіі, Японіі, Фінляндыі, ЗША, Расіі, і нават Луўры, уключаны ў калекцыю 500 лепшых плакатаў стагоддзя. Мастак не змог застацца абыякавым да палітычных падзей Беларусі 2020 года, і большасць апошніх работ Цэслера прысвечаны палітычнай сітуацыі ў краіне. Ён стаў культавай фігурай пратэстнага мастацтва Беларусі, стварыў цэлую серыю плакатаў на актуальную тэматыку.

Мастак бачыць сваёй мэтай адгукацца на вострыя грамадскія, у тым ліку і палітычныя тэмы. Яго працы з'яўляюцца люстэркам беларускага культурнага кода, якое змяняецца пад прызмай мастака. Кожная праца ўтрымоўвае ў сабе звышкароткі, але змястоўны ліст, з сукупнасці якіх па макулінках аднаўляецца сучасная культурная рэальнасць. Ў. Цэслер сумяшчае прадметы, выкарыстоўваючы параўнання праз алегорыі і метафары, ён улоўлівае самыя тонкія сэнсы таго, што адбываецца і кажа пра іх настолькі прамалінейна і адкрыта. Менавіта такое спалучэнне робіць творы мастака зразумелымі і без дадатковых эксплікацый.

У межах мерапрыемства адбылася прэзентацыя фотапраекта беларускіх рэлакантаў “Мяжа”. Фотавыстаўка, прысвечаная беларускім рэлакантам, якія з-за ціску рэжыму былі вымушаныя пакінуць краіну. Яны пратэставалі супраць вынікаў сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі, супраць неправамернага ўжывання гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў і самі патрапілі пад пераслед.

Канцэпцыя:
«Мяжа»– мяжа, якая падзяліла жыццё людзей на да і пасля. Фотапраект сабраў гісторыі людзей розных па ўзросце, полу, прафесіі. Іх аб'ядноўвае адно - яны былі вымушаныя ратавацца і бегчы з дому. Гэтым людзям прыйшлося пачынаць жыццё нанова ў чужой краіне.

Кожная кампазыцыя складаецца з трох частак:

Чорна-белы фатаздымак
– адлюстраванне болю і трагедыі чалавека, з якімі яму прыйшлося сутыкнуцца
Каляровы фотаздымак – увасабляе падзяку Літоўскай Рэспубліцы і Еўрасаюзу за аказанне дапамогі ў сацыяльнай інтэграцыі бежанцам.

Мастацкая ілюстрацыя – прычыны, з-за якіх чалавеку прыйшлося пакінуць сваю Радзіму.

Рабочая група праекта складалася з рэлацыраваных беларусаў, якія праз прызму свайго асабістага вопыту змаглі стварыць сімвалічныя і вельмі зразумелыя вобразы таго, праз што ім давялося прайсці.

Праект паказаў гледачам, што з краіны вымушаны былі бегчы валанцёры, будаўнікі, спартоўцы, фінансісты… Хтосьці літаральна на крок апярэджваў сваіх праследавацеляў, прасіў прытулку на мяжы. Многія збіраліся з'ехаць на тыдзень, а былі вымушаны затрымацца на год. На радзіме прапаганда змешвае іх імёны з брудам, сілавікі пагражаюць іх родным, а самі бежанцы з вялікай цяжкасцю знаходзяць сваё месца ў новай рэальнасці. Яны сумуюць па хаце, па блізкім, па ўсім нармальным рэчам, якія ёсць у чалавека ў нармальным, спакойным жыцці.

Іх унікальныя гісторыі, боль, перажыванні іх няспынную барацьбу - вось што мы паказалі гэтым праектам. Хоць у Беларусі з рэпрэсіямі людзі сутыкаюцца даўно, але такога ўзроўню пераследу яшчэ не было. Хваля эміграцыі пачалася ў жніўні і не спыняецца да гэтага часу, бо і зараз сілавікі працягваюць пераследаваць тых, хто выступае супраць гвалту і хлусні ўладаў.

Рэпрэсіі, пакуты і рэлакацыі адбываюцца нават у гэты самы момант! Тое, што адбываецца апошні год у Беларусі паўплывала на ўсю Еўропу. Не толькі палітыкі, а і ўсе людзі даведаліся пра страшныя падзеі ў нашай краіне.

Звычайна на слыху гучныя справы і абуральныя выпадкі гвалту, але маленькія людзі са сваімі велізарнымі гісторыямі не менш важныя для поўнага разумення сітуацыі, рэфлексіі і своеасаблівай "прышчэпкі" ад падобнага беззаконня.

Паглядзець іншыя мерапрыемствы