Вяртацца на галоўную

Праграма дапамогі палітвязням


Праграма разлічана на кампенсацыю выдаткаў, звязаных з медыцынскай дапамогай палітвязням
У цяперашні час асуджаныя па палітычных матывах наўмысна падвяргаюцца небяспецы з боку адміністрацыі папраўчых устаноў.

Перанаселенасць камер, дрэннае харчаванне, недаступнасцю сродкаў гігіены і патрэба зняволеных у медыцынскай дапамозе, ставяць пад пагрозу не толькі здароўе, але і само жыццё асуджаных.

Многія з затрыманых ужо пакутуюць пэўнымі захворваннямі, якія патрабуюць хірургічнага ўмяшання або спецыяльных курсаў лячэння за межамі турмы. У зняволенні ім адмаўляюць у лячэнні і аперацыях.

Людзі з хранічнымі і псіхічнымі захворваннямі наўмысна пазбаўлены медыцынскай дапамогі.
Ігнаруюцца просьбы затрыманых іх законных прадстаўнікоў і сваякоў аб праходжанні медыцынскага абследавання. Таксама немагчыма атрыманне інфармацыі аб стане здароўя асобы, якая знаходзіцца ў зняволенні.

Указаныя дзеянні беларускага рэжыму прама супярэчаць Мінімальным стандартным правілам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у адносінах да абыходжання са зняволенымі.

Адзіным спосабам падтрымаць асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення і абмежаванні волі, гэта вітамінныя і медыцынскія перадачы, якія ім перадаюць блізкія. Кампенсацыя кошту медыкаментаў і медыцынскага абследавання істотна аблегчаць жыццё сем'ям палітвязняў і асоб, якія пераследуюцца па палітычных матывах.