Вольнаму ўкраінскаму тэатру тэрмінова патрэбна дапамога!

Littouwin Lions Club

Благачынная арганізацыя
«Нарадзіўся я ліцьвінам... смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі..»
Тадэуш Касцюшка

Праграма салідарнасці "Сябар сям'і"

Сябры, фонд "Краіна для Жыцця" працягвае шукаць варыянты падтрымкі палітвязняў і іх сем'яў з дзецьмі ва ўмовах нарастаючых рэпрэсій. Праграма салідарнасці «Сябар сям'і» - гэта працяг праекта дапамогі па штомесячнай матэрыяльнай падтрымцы сем'яў палітвязняў.
У чым заключаецца сутнасць праекта?
На апецы Фонду знаходзяцца сем'і з дзецьмі, якім штомесяц выплачваецца па 300 еўра. Дадзеная падтрымка разлічана на 12 месяцаў з моманту першага плацяжу. Пасля гэтага на месца гэтай сям'і бярэцца наступная з ужо сфарміраванай чаргі.
Але што рабіць першай сям'і? Яна працягвае мець патрэбу ў падтрымцы, таму што блізкія па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні ў рэжыма. Вось у такім выпадку і патрэбная праграма салідарнасці «Сябар сям'і».

Сябар сям'і – гэта чалавек з любой часткі свету, які хоча дапамагчы сям'і палітвязняў. Пры гэтым у яго няма кантактаў гэтых людзей, ці ёсць складанасці ў пераводзе грошай з-за мяжы ў Беларусь. У гэтым выпадку Сябар сям'і бярэ пад сваю апеку сям'ю са спісу на сайце фонду на адзін з прапанаваных перыядаў (3, 6, 9 ці 12 месяцаў) і аказвае ёй фінансавую падтрымку праз Фонд.
Мы ўзялі пад сваю апеку шматдзетную сям'ю, бацька якой апынуўся за кратамі па палітычных матывах. На працягу года мы будзем аказваць штомесячную дапамогу сям'і ў памеры 300 еўра.
Сёння нам як ніколі важна праявіць згуртаванасць і салідарнасць.

Праграмы дапамогi

Цяпер намі ініцыіраваны дзве праграмы прамой дапамогі палітычным зняволеным і іх сем'ям.

Мы ставім сваёй першачарговай задачай аказанне дапамогі палітвязням у кампенсацыі кошту медыкаментаў і медыцынскага абследавання. А таксама дапамога сем'ям палітвязняў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Праграмы адкрыты і даступныя для тых, хто мае патрэбу, а таксама для тых, хто хоча аказаць ім дапамогу.

Мерапрыемствы

Усе арганізаваныя намі мерапрыемствы праводзяцца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да праблем палітычнага гвалту ў Беларусі, у тым ліку праз асвятленне гэтых мерапрыемстваў у СМІ.

Яны дапамагаюць у прасоўванні ідэі дабрачыннасці і эфектыўнай дапамогі палітычным вязням Беларусі.

Праз прызму мастацтва, мы прыцягваем грамадскасць згуртавацца ў рашэнні праблемы палітычнага крызісу ў краіне.

Пра нас

LITTOUWIN LIONS CLUB зарэгістраваны ў ЗША, як чалец сусветнай сеткі Lions Club і зарэгістраваны на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі, як дабрачынная публічная арганізацыя.

Дабрачынная арганізацыя LITTOUWIN LIONS CLUB – гэта злучнае звяно на шляху да добрых спраў, якія дапамагаюць падтрымаць людзей і змяніць сітуацыю ў Беларусі.

Наша каманда займаецца сістэмнай дабрачыннасцю, рэалізуе некалькі праграм, распрацоўвае ўсё новыя і новыя праекты.

Мы з'яўляемся адкрытымі і даступнымі для людзей, якія жывуць у нястачы, а таксама для тых, хто хоча аказаць ім дапамогу.

Місія дабрачыннай арганізацыі – абарона неад'емных грамадзянскіх і сацыяльных правоў чалавека.

Мы імкнемся дабіцца максімальнай аддачы і эфектыўнасці ад збораў грошай і ахвяраванняў, уцягнуць у працэс як мага больш неабыякавых людзей. Мы ўпэўненыя што, аб'яднаўшы свае намаганні, зможам выратаваць дзясяткі жыццяў і ўнесці асаблівы ўклад у вырашэнне многіх задач. Бо гэта так проста і натуральна - падаваць руку дапамогі таму, хто ў ёй мае патрэбу!

Прынцыпы нашай працы

Незалежнасць

Дабрачынная арганізацыя LITTOUWIN LIONS CLUB - юрыдычная асоба. Мы з'яўляемся незалежнай некамерцыйнай арганізацыяй са сваім Статутам, створаным у выключна дабрачынных мэтах.

Адказнасць

Мы нясем адказнасць за сваю дзейнасць і за вырашэнне пастаўленых задач. У аснове нашых кіраўнічых рашэнняў - аб'ектыўная, правераная і максімальна поўная інфармацыя.

Тэхналагічнасць

У час работы мы шукаем нестандартныя методыкі, распрацоўваем новыя падыходы і тэхналогіі. У гэтым камандзе дапамагае сусьветная практыка вядомых дабрачынных фондаў.

Празрыстасць

Пытанні, якія датычацца мэтавага прызначэння грашовых сродкаў, вырашаюцца ў адкрытым парадку ў рамках Статута. Яны даступныя і зразумелыя для ўсіх удзельнікаў працэсу.

Законнасць

Дзейнасць арганізацыі ажыццяўляецца ў рамках дзейнага заканадаўства, а таксама адпавядае нормам міжнароднага права. Мы выконваем закон.

Эфектыўнасць

Валанцёры выбіраюць найболей аптымальныя варыянты рашэння задач, дзякуючы чаму могуць гарантаваць максімальную карысць і аддачу. Акрамя гэтага, мы даступныя для любых ініцыятываў.